вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Ельск—Буйнавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на З ад горада і чыг. ст. Ельск, 203 км ад Гомеля. 427 ж., 161 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.